Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Вашынгтон не павінен выпускаць магчымасці палепшыць адносіны з Кітаем
Кітай спадзяецца, што новая адміністрацыя ЗША абярэ шлях узаемавыгаднага супрацоўніцтва і ліквідацыі рознагалоссяў з КНР, вызначыць правільны напрамак развіцця двухбаковых адносін. Пра гэта сказаў член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы падчас анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага камітэта па амерыкана-кітайскіх адносінах.
Намеснік дырэктара Інстытута па вывучэнні палітыкі Амерыканскай асацыяцыі азіяцкіх даследаванняў Дэніэл Лусэл адзначыў, што Вашынгтон больш не павінен выпускаць магчымасці палепшыць адносіны з Кітаем, неабходна прасунуць гэтыя адносіны ў канструктыўнае рэчышча. Каб дасягнуць гэтай мэты, Вашынгтон павінен зразумець, што Кітай ажыццяўляе ўстойлівае развіццё для таго, каб кітайскі народ жыў шчасліва, а іншыя краіны маглі сумесна развівацца. Кітай ніколі не імкнецца змяніць і замяніць ЗША, а ЗША не павінны спрабаваць змяніць Кітай.
Пекін ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы ЗША, адначасова Вашынгтон абавязаны прытрымлівацца прынцыпу «аднаго Кітая» і неадкладна спыніць умяшальніцтва ў кітайскія пытанні, якія тычацца Сянгана, Тыбета і Сіньцзяна, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю КНР.
Як адзначыў амерыканскі палітык Генры Кісінджэр, умацаванне амерыкана-кітайскіх адносін дазваляе супрацьстаяць вострым пытанням, якія стаяць перад светам. Паводле яго слоў, абодва бакі павінны ўзмацняць рэгуляванне і кантроль рознагалоссяў шляхам дыялогу. Газета «USA Today» паведамляла, што адміністрацыі Джо Байдэна неабходна адмовіцца ад недальнабачных дзеянняў у дачыненні да Кітая.
У Кітая і ЗША ёсць шмат магчымасцяў для супрацоўніцтва барацьбе з пандэміяй, аднаўленні эканомікі, змене клімату і ў іншых галінах. Новая адміністрацыя ЗША павінна сумесна з Кітаем вярнуць двухбаковыя адносіны ў канструктыўнае і прадказальнае рэчышча, бо факты паказваюць, што ўзаемадзеянне паміж Кітаем і ЗША – галоўны напрамак сусветнай эканомікі, які адказвае агульным інтарэсам усіх бакоў.