Чыноўнік СААЗ выказаў падтрымку групе па выяўленні крыніцы каранавіруса ва Ухане
СААЗ абвергла крытыку яе працы па выяўленні крыніцы каранавіруса новага тыпу ў горадзе Ухань, выказаўшы падтрымку групе экспертаў, якія працуюць там.
Як заявіў дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, многія крытыкі сцвярджалі, што "не прымуць даклад, калі ён будзе апублікаваны", і што ёсць "іншыя разведданыя, якія могуць паказаць іншыя высновы" аб тым, як пачалася эпідэмія.
М. Раян дадаў, што ўханьская група экспертаў заслугоўвае міжнароднай падтрымкі.