Рознічныя анлайн-продажы ў Кітаі ў 2020 годзе выраслі на 10%

2021-02-03 17:31:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём рознічных анлайн-продажаў у Кітаі па выніках 2020 года вырас на 10% да 11,76 трлн юаняў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у сераду справаздачы Кітайскага інфармацыйнага Інтэрнэт-цэнтра/.

У прыватнасці, аб'ём анлайнавых продажаў фізічных тавараў дасягнуў 9,76 трлн юаняў, што амаль раўнялася чвэрці аб'ёму ўсіх рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у краіне.

У снежні мінулага года ў Кітаі налічвалася 782 млн анлайн-спажыўцоў, што на 72 млн чалавек больш у параўнанні з сакавіком таго ж года. Гэты паказчык складае каля 80% агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту.

Кітай восем гадоў запар з'яўляецца найбуйнейшым у свеце рынкам электроннай камерцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ