Кітай запатрабаваў ад Канады даць дакладнае тлумачэнне з нагоды футболак з малюнкам "уханьскага кажана"
Канада павінна ў бліжэйшы час даць Кітаю выразнае тлумачэньне адносна заказу яе дыпламатычным персаналам футболак са зламысным малюнкам, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.
Гэтая заява прагучала пасля пасля таго, як прадстаўнік МЗС Канады заявіў, што замова дыпперсаналам футболак з малюнкам кажана і надпісам "WUHAN" была "непаразуменнем".
Ван Вэньбінь адзначыў, што зацвярджэнне Канады аб "непаразуменні" з'яўляецца непераканаўчым. "Нам цяжка паверыць, што адпаведныя асобы, якія ў якасці дыпламатаў высокага рангу шмат гадоў працавалі і жылі ў Кітаі, змаглі неўсвядомлена дапусціць такую элементарную памылку", -- канстатаваў Ван Вэньбінь. Заявіўшы, што адпаведнае дзеянне асоб канадскага боку выклікала вялікае незадавальненне ў кітайскага насельніцтва, Ван Вэньбінь заклікаў Канаду з усёй сур'ёзнасцю паставіцца да гэтай падзеі і як мага хутчэй даць Кітаю дакладнае тлумачэнне.