Кітай заклікаў стварыць спрыяльнае асяроддзе для ўрэгулявання рознагалоссяў у М'янме
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што міжнародная супольнасць павінна стварыць спрыяльнае асяроддзе для М'янмы, каб належным чынам урэгуляваць рознагалоссі.
Паводле яго слоў, СБ ААН у аўторак правёў унутраныя кансультацыі па сітуацыі ў М'янме. Кітай прыняў канструктыўны ўдзел у абмеркаваннях, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік. "Усе дзеянні, што прымаюцца Саветам Бяспекі, павінны спрыяць дасягненню палітычнай і сацыяльнай стабільнасці ў М'янме, мірнаму прымірэнню і недапушчэнню абвастрэння напружанасці і далейшага ўскладнення сітуацыі", -- дадаў спікер.
Кітай быў збянтэжаны і шакаваны уцечкай унутраных дакументаў, якія абмяркоўваюцца ў Савеце Бяспекі, сказаў афіцыйны прадстаўнік. Гэта супярэчыць правілам работы Савета Бяспекі і не спрыяе салідарнасці і ўзаемадаверу сярод яго членаў, дадаў ён.
Ван Вэньбінь таксама абверг сцвярджэнні аб тым, што палітычныя змены ў М'янме маглі адбыцца пры падтрымцы або з маўклівай згоды Кітая. Паводле яго слоў, такія заявы не адпавядаюць рэчаіснасці.