МЗС КНР назваў хлуснёй паведамленні BBC пра Сіньцзян
4 лютага афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, каментуючы артыкулы, апублікаваныя брытанскай медыякарпарацыяй BBC, падкрэсліў, што ў апошні час з'явілася занадта шмат ілжывай інфармацыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Сіньцзяне. За гэтай інфармацыяй часта стаяць знаёмыя імёны, напрыклад, ВВС. 17 ліпеня 2020 года ўйгурка па імемі Зумрад у інтэрв'ю BBC распавяла, што яна апынулася ў лагеры перавыхавання ў Сіньцзяне, а на самой справе, яна ніколі не навучалася ў вучэбна-трэніровачным цэнтры. Яна відавочна схлусіла, стаўшы інструментам у руках антыкітайскіх сіл для стварэння ілжывых чутак пра Сіньцзян.
Раней BBC апублікавала матэрыял, у якім сцвярджалася, што жанчыны ў так званых папраўчых лагерах у Сіньцзяне падвяргаліся згвалтаванням, сексуальным здзекам і катаванням. Ван Вэньбінь адзначыў, што ў СУАР няма так званых «сістэматычных згвалтаванняў і сексуальных здзекаў» у адносінах да жанчын. Паводле яго слоў, цэнтры адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі строга выконваюць Канстытуцыю і законы, гарантуюць законныя правы навучэнцаў і не дапускаюць ніякага гвалту.
«Кітай рашуча выступае супраць любога ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны пад падставай пытанняў Сіньцзяна і будзе абараняць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця краіны», — дадаў спікер.