Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён вачыма дыпламатаў

2021-02-05 13:26:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 лютага паміж Кітаем і дыпламатычным корпусам у Жэневе адбыўся тэлемост, прысвечаны вынікам візіту ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітая дыпламатычных прадстаўнікоў розных краін. Адзін з прадстаўнікоў лаоскага знешнепалітычнага ведамства, які пабываў з візітам у СУАР у 2019 годзе, адзначыў, што кітайскі ўрад дамогся велізарных поспехаў у выбары дакладнага шляху і абароне правоў сваіх грамадзян.

Гэты пункт гледжання лаоскага дыпламата быў падтрыманы многімі ўдзельнікамі ў ходзе тэлемоста. Прысутныя на дыстанцыйным пасяджэнні актыўна дзяліліся сваімі ўражаннямі ад падарожжа па Сіньцзяне. Яны ўхвалілі намаганні кітайскіх уладаў у садзейнічанні працягламу развіццю і абароне правоў і свабод грамадзян.

Дыпламаты засведчылі, што Сіньцзян — выдатнае месца, гэта яны вынеслі з асабістых гутарак з жыхарамі раёна. Працоўныя з нацменшасцяў неаднаразова абвяргалі выказванні некаторых заходніх спікераў адносна нібыта прымусовага выкарыстання працы дзясяткаў тысяч працоўных.

У працоўных нацменшасцяў — свае рэлігійныя вераванні, нацыянальная культура, а таксама нацыянальная пісьменнасць. Усё гэта бярэцца пад увагу падчас працы і вытворчасці. Напрыклад, працоўныя кантракты складаюцца на дзвюх мовах, працоўныя правы абаронены законам.

Фактычна, баваўняная тэкстыльная прамысловасць, з'яўляючыся адной з найбольш працаёмкіх галін Сіньцзяна, у апошнія гады стала адным з найбольш важных шляхоў, якія дапамагалі мясцовым жыхарам выйсці з беднасці. Паводле статыстыкі, месячная мінімальная заработная плата ў Сіньцзяне у 2019 годзе склала ад 1460 юаняў да 1820 юаняў, а сярэдняя месячная заработная плата работнікаў баваўняных тэкстыльных прадпрыемстваў дасягнула 3463,2 юаня.

Жыхары Сіньцзяна занятыя не толькі на тэкстыльных прадпрыемствах на месцах, але маюць магчымасць выязджаць на заробкі ў іншыя раёны. Асабліва ў месцы з адносна адсталым эканамічным развіццём, такія як паўднёвы Сіньцзян. Праца за межамі родных гарадоў дазваляе людзям атрымліваць значна больш высокі даход, чым яны маюць ад сельскагаспадарчай дзейнасці дома.

У 2020 годзе ў гарадскіх раёнах Сіньцзяна з'явілася 461100 новых працоўных месцаў, працаўладкаваны 3154700 чалавек, выканаўшы адпаведна 102,47% і 116,84% гадавых мэтавых задач. У лістападзе 2020 года праблема абсалютнай беднасці ў Сіньцзяне была вырашана гістарычна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ