Эксперты СААЗ праінспектавалі лабараторыю ва Ухане

2021-02-05 16:20:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 лютага спецыялісты групы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая прыбыла ва Ухань для даследавання паходжання COVID-19, наведала лабараторыю Уханьскага інстытута вірусалогіі.

«Для нашай місіі было важна наведаць лабараторыю, пагутарыць з калегамі, паглядзець, як усё арганізавана. Праца ў лабараторыі арганізавана на вышэйшым узроўні», — адзначыў эксперт групы СААЗ ад Расіі, намеснік дырэктара Санкт-Пецярбургскага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ім. Пастэра Уладзімір Дзядкоў, ацэньваючы верагоднасць уцечкі каранавіруса з лабараторыі ва Ухане.

Датычна рынку морапрадуктаў у кітайскім Ухане, У. Дзядкоў паведаміў наступнае: «Мы былі на рынку. Няма ніякіх доказаў, што гэта месца паходжання віруса. Магчыма, вірус з'явіўся ў іншым месцы, але чыста гіпатэтычна там знаходзяцца ўсе ўмовы для распаўсюджвання віруса».

3 лютага спікер МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што пасля плённых дыскусій з кітайскімі калегамі група спецыялістаў СААЗ наведала мясцовыя бальніцы, рынкі і Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў. Кітай мае намер і далей падтрымліваць супрацоўніцтва з СААЗ, прытрымліваючыся прынцыпаў адкрытасці, празрыстасці і высокай адказнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ