Сіньцзян: рэальныя факты
У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне — 56 нацыянальнасцяў, якія прыкладаюць актыўныя намаганні для развіцця свайго краю, умацавання сацыяльнай стабільнасці і эканамічнага развіцця.
Сіньцзян запусціў праграму прафесійна-тэхнічнай адукацыі і падрыхтоўкі. Яе мэта заключаецца ў тым, каб выкараніць тэрарызм і рэлігійны экстрэмізм. Адгукнуўшыся на рэзалюцыю ГА ААН «Глабальная контртэрарыстычная стратэгія», Кітай накіраваў намаганні на ўхіленне ўмоў, якія спрыяюць распаўсюджванню тэрарызму. У выніку ўжо чатыры гады запар у Сіньцзяне не было зафіксавана ніводнага тэрарыстычнага акту.
З пачатку ўспышкі эпідэміі ўрад СУАР прадпрымае строгія супрацьэпідэмічныя меры, прыкладаючы намаганні для забеспячэння сіньцзянцаў прадукцыяй першай неабходнасці. Дзякуючы актыўным намаганням усе 826 чалавек, хто захварэў каранавіруснай інфекцыяй ў Сіньцзяне, ачунялі і выпісаліся са шпіталяў. Не было ніводнага смяротнага выпадку.
Народны ўрад СУАР прыкладае намаганні для садзейнічання працаўладкаванню. Даходы многіх з сіньцзянцаў, якія працуюць за межамі Сіньцзяна склалі 45 тысяч юаняў за год, што нашмат вышэй, чым у самім Сіньцзяне.