Канал CGTN Медыякарпарацыі Кітая выказаў пратэст з нагоды адклікання ліцэнзіі англамоўнага тэлеканала CGTN
Канал CGTN Медыякарпарацыі Кітая выказаў шкадаванне і пратэст з нагоды рашэння брытанскага медыярэгулятара Ofcom аб адклiканнi вяшчальнай ліцэнзіі навінавага спадарожнікавага тэлеканала CGTN на англійскай мове.
У пачатку 2020 года брытанскае няўрадавае агенцтва, якое рэгулюе працу тэле- і радыёкампаній Оfcom, правяло расследаванне ў дачыненні да вяшчальнай ліцэнзіі кітайскага англамоўнага спадарожнікавага тэлеканала CGTN, падчас якога тэлеканал аказваў усялякае садзейнічанне. Аднак, нягледзячы на аўтарытэтны і пазітыўны 18-гадовы вопыт вяшчання ў Вялікабрытаніі, Оfcom прыпыніў ліцэнзію CGTN на падставе «палітычнай падаплёкі».
З пункту гледжання CGTN, працяг вяшчання англамоўнага навінавага тэлеканала CGTN для брытанскай аўдыторыі адказвае яе інтарэсам. CGTN у адпаведнасці з заканадаўствам розных краін працягне прадастаўляць інфармацыйнае абслугоўванне на міжнароднай арэне ў мэтах садзейнічання ўзаемаразуменню, даверу і супрацоўніцтву.