У Кітаі спіс дзікіх жывёл пад аховай дзяржавы папоўніўся яшчэ 517 відамі
У Кітаі спіс дзікай фауны, якая знаходзіцца пад асаблівай дзяржаўнай аховай, папоўніўся яшчэ 517 відамі жывёл, гаворыцца ў афіцыйнай заяве кітайскіх уладаў.
Гэтая буйнамаштабная карэкціроўка спісу, якая праводзіцца ў краіне ўпершыню за апошнія 32 гады, была заснавана на зменах наяўных рэсурсаў дзікай прыроды і апошніх вынікаў даследаванняў.
Новы спіс зараз уключае 980 відаў і восем катэгорый дзікіх жывёл. У адпаведнасці з Законам КНР аб абароне дзікіх жывёл, у краіне існуе дзве катэгорыі дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай.