Кітайскія спажыўцы надаюць больш увагі здароўю і бяспецы пры куплі навагодніх тавараў
Кітайскія спажыўцы надаюць больш увагі здароўю і бяспецы пры куплі тавараў напярэдадні свята Вясны. Такія даныя па выніках апытання газеты "Чжунго цінняньбаа".
Апытанне, у якім прынялі ўдзел 2043 рэспандэнты, паказала, што 62,8% апытаных будуць надаваць больш увагі аспектам, звязаным са здароўем і бяспекай, пры набыцці навагодніх тавараў, і амаль 80% з іх сказалі, што сёлета выберуць платформы інтэрнэт-магазінаў.
Апытанне таксама паказала, што больш за 60% удзельнікаў апытання паспрабуюць звесці да мінімуму цесныя кантакты з іншымі.
Каб прадухіліць распаўсюджванне эпідэміі, кітайскія ўлады заклікалі жыхароў краіны пазбягаць далёкіх паездак падчас святочнага перыяду.