Сі Цзіньпін павіншаваў з надыходзячым святам Вясны і пажадаў Кітаю росквіту
Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў шматнацыянальны народ краіны з надыходзячым святам Вясны і пажадаў народу шчасця і ўдачы, а краіне -- росквіту.
Сі Цзіньпін звярнуўся з віншаваннямі падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Гуйчжоу напярэдадні свята Вясны.
У ходзе паездкі старшыня КНР пабываў у горадзе Біцзе і горадзе Гуян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. З 3 па 5 лютага ён наведаў вёску, жылую суполку і супермаркет.
3 лютага Сі Цзіньпін прыбыў у Біцзе -- у мінулым тыповы бедны раён Кітая. У выніку трыццацігадовых высілкаў горад у 2020 годзе выканаў задачу па выкараненні беднасці.
Сі Цзіньпін наведаў участак ракі Уцзян, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых прытокаў Янцзы ў яе верхняй плыні. Азнаёміўшыся з мерамі па абароне навакольнага асяроддзя і павышэнні якасці вады ў рацэ, ён указаў на неабходнасць прытрымлівацца новага шляху з акцэнтам на захаванне экалогіі. Затым старшыня КНР адправіўся ў вёску Хуау Сіньжэнь-мявоскай воласці. Вёска, якая некалі знаходзілася ў крайняй галечы, пазбавілася ад беднасці дзякуючы развіццю раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама турыстычных паслуг. Сі Цзіньпін наведаў дом сельскай сям'і і майстэрню мявоскай нацыянальнай вышыўкі.
"У бягучым годзе мы дасягнем вялікай перамогі ва ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці", -- сказаў Сі Цзіньпін, размаўляючы з жыхарамі на вясковай плошчы.
4 лютага Сі Цзіньпін наведаў адзін з супермаркетаў у Гуяне, дзе праверыў сітуацыю з пастаўкамі тавараў перад святам Вясны, запатрабаваў узмацніць супрацьэпідэмічныя меры і кантроль за бяспекай прадуктаў харчавання.
Наведваючы жылую суполку Цзіньюань, старшыня КНР распытаў пра нізавое партыйнае будаўніцтва і працу дзяржаўных службаў і заклікаў ператварыць суполкі ў "самую бяспечную гавань" для іх жыхароў.
Сі Цзіньпін нагадаў, што барацьба з COVID-19 застаецца архіважны задачай.