Сі Цзіньпін адправіў віншавальную тэлеграму на адрас 34-га саміту Афрыканскага саюза
6 лютага старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў тэлеграму на адрас 34-га саміту Афрыканскага саюза. Сі Цзіньпін пажадаў афрыканскім краінам заўсёды дамагацца выбітных поспехаў на шляху аб'яднання, развіцця і прагрэсу.
Лідар Кітая адзначыў, што 2020 год стаў незабыўным ў гісторыі кітайска-афрыканскіх адносін. У ходзе барацьбы з COVID-19 бакі падтрымлівалі адзін аднаго і разам пераадольвалі цяжкасці. Спецыяльны саміт Кітай-Афрыка па салідарнасці ў барацьбе з эпідэміяй увянчаўся поспехам, супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі ва ўсіх сферах працягвала прасоўвацца. Абодва бакі сумесна абаранялі інтарэсы краін, якія развіваюцца, і міжнародную справядлівасць, прадэманстраваўшы свету высокі ўзровень кітайска-афрыканскіх адносін.
У бягучым годзе Форум па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве пройдзе ў Сенегале. Кітай гатовы разам з Афрыкай паглыбляць стратэгічны кансенсус, пашыраць супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй, умацоўваць супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі ў рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", прыкладаць намаганні для будаўніцтва яшчэ больш цеснай супольнасці Кітая і Афрыкі на карысць іх народаў, падкрэсліў Сі Цзіньпін.