У Паўднёвым Кітаі стартавала ўстаноўка глыбакаводнай платформы

2021-02-08 16:14:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Глыбакаводная паўпагружная платформа для здабычы і захоўвання нафты водазмяшчэннем 100 тыс. тон дастаўлена на газавае радовішча недалёка ад вострава Хайнань на поўдні Кітая. Работы па яе ўсталёўцы ўжо пачаліся.

Гэта энергетычная станцыя распрацавана і пабудавана кампаніяй CNOOC, найбуйнейшай кітайскай кампаніяй марскіх нафтавых распрацовак.

Паводле даных карпарацыі, радовішча “Ліншуй 17-2» з'яўляецца першым у Кітаі глыбакаводным газавым радовішчам з сярэдняй працоўнай глыбінёй за 1,5 тыс. метраў.

У пятніцу 80 рабочых адправіліся ў мэтавую акваторыю для мантажу платформы, паведаміў намеснік гендырэктара праекта «Ліншуй 17-2» Лю Кунчжун, дадаўшы, што платформа, як чакаецца, будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў чэрвені бягучага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ