Пекін і Цяньцзінь запусцілі інтэграваную сістэму аплаты ў метро

2021-02-08 16:18:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін і суседні Цяньцзінь запусцілі інтэграваную сістэму, з дапамогай якой людзі могуць сканаваць QR-код для аплаты паездкі на метро ў абодвух гарадах.

У Кітаі папулярным стала плаціць за праезд на метро з дапамогай сканавання QR-кодаў пры ўваходзе на станцыю, аднак гэтыя коды звычайна знаходзяцца ў розных дадатках, распрацаваных у розных гарадах, і не могуць выкарыстоўвацца ў іншых месцах.

Запушчаная ў суботу новая сістэма вырашыла праблему. Для гэтага пасажырам метро ў Пекіне і Цяньцзіне варта абнавіць адпаведныя мабільныя дадаткі, і пасля абнаўлення QR-коды ў дадатках могуць выкарыстоўвацца для аплаты праезду на метро ў абодвух гарадах.

Паведамляецца, што сёлета новая аплатная сістэма для пасажыраў метро таксама можа быць запушчана паміж Пекінам і Шыцзячжуанам, паміж Пекінам і Гуанчжоу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ