Ультрагукавы робат на базе 5G выкарыстаны для ажыццяўлення дыстанцыйнага лячэння ў Тыбеце
З дапамогай 5G-робата лекары ў шпіталі ў Лхасе, адміністрацыйным цэнтры Тыбецкага аўтаномнага раёна, правялі ў нядзелю ўльтрагукавое сканаванне пацыенткі, якая знаходзіцца на адлегласці больш за 400 км, у горадзе Нагчу.
Лекары правялі ўльтрагукавую дыягностыку жанчыне, якая пакутуе на паслярадавы ацёк у бальніцы павета Нэнронг. Кіраванне робатам ажыццяўлялася праз сетку 5G, а ультрагукавыя выявы дэманстраваліся ў рэальным часе.
Лічыцца, што гэта першае ўльтрагукавое даследаванне з дапамогай 5G-робата, праведзенае дыстанцыйна ў Тыбеце.
Мясцовыя ўлады ў Тыбеце развіваюць тэлемедыцыну на базе 5G, каб прадастаўляць больш якасныя медыцынскія паслугі сваім жыхарам, асабліва тым, хто знаходзіцца ў аддаленых раёнах з абмежаванымі медыцынскімі рэсурсамі.