«Нью-Ёрк таймс» аб кітайскіх і расійскіх вакцынах ад COVID-19
Пакуль найбагацейшыя краіны свету спрабуюць вырашыць пытанне недахопу вакцыны ад каранавіруса, некаторыя бедныя краіны хвалююцца зусім яе не атрымаць. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у газеце «Нью-Ёрк таймс». Аўтары лічаць, што, улічваючы праблемы з пастаўкамі вакцын па ўсім свеце, варта пачаць давяраць вакцынам з іншых краін.
Вакцыны з Кітая і Расіі спачатку былі адрынутыя на Захадзе на карысць іншым медыцынскім прэпаратам, якія лічацца больш эфектыўнымі: Moderna, Pfizer-BioNtech і Astra Zeneca.
Аўтары артыкула нагадваюць, што вядучы медыцынскі часопіс The Lancet апублікаваў прамежкавыя вынікі трэцяга этапу выпрабаванняў расійскай вакцыны «Спадарожнік V», эфектыўнасць якой склала 91,6%.
ААЭ, Бахрэйн, Егіпет, Іарданія, Ірак, Сербія, Марока, Венгрыя і Пакістан ухвалілі кітайскую вакцыну ад кампаніі Sinopharm. Да сярэдзіны студзеня ў ААЭ ёю ўжо прышчапілі 1,8 млн чалавек. Таксама Балівія, Турцыя, Інданезія, Бразілія і Чылі ўхвалілі і пачалі выкарыстоўваць іншую кітайскую вакцыну, ад кампаніі Sinovac. Больш за дзясятак краін Еўропы, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі неўзабаве атрымаюць расійскі «Спадарожнік V». З-за моцнага недахопу вакцын і затрымак паставак Францыя, Іспанія і Германія пачалі абмяркоўваць магчымасць набыцця расійскай або кітайскіх вакцын.