МЗС КНР: сувязь паміж Кітаем і сусветнай эканомікай стане больш цеснай
5 лютага дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева заявіла, што Кітай з'яўляецца адзінай буйной эканомікай, якая забяспечыла станоўчы рост у 2020 годзе. Паводле прагнозу МВФ, сёлета эканоміка Кітая, як чакаецца, вырасце на 8,1%. Кітай надасць істотны імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі.
Каментуючы гэта, 8 лютага на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь адзначыў, што кітайская эканоміка глыбока інтэграваная ў сусветную эканоміку. Сувязь паміж Кітаем, які ўступіў у новы этап развіцця, і сусветнай эканомікай, будзе станавіцца больш цеснай.
Вань Вэньбінь паказаў, што Кітай працягне садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню правілаў гандлю, будаваць рынкавае дзелавое асяроддзе. Выкарыстоўваючы перавагі рынку і патэнцыял унутранага попыту, КНР прадставіць больш магчымасцяў для правядзення міжнароднага супрацоўніцтва, каб надаць большы імпульс аднаўленню і росту сусветнай эканомікі.