Кітай спадзяюцца на прадуктыўнае развіццё двухбаковых адносін з ЗША
Пасля перадачы ўлады ў ЗША новая адміністрацыя Д. Байдэна і кітайскі бок паслядоўна выказаліся аб супрацоўніцтве. Гэта умацоўвае веру ў тое, што кітайска-амерыканскія адносіны змогуць вярнуцца ў здаровае рэчышча. Аднак ёсць яшчэ нямала перашкод, якія супыняюць аднаўленне адносін паміж дзвюма краінамі.
На днях адзін з мазгавых цэнтраў ЗША апублікаваў даклад, у якім спрабаваў справакаваць стратэгічную канфрантацыю паміж КНР і ЗША. Варта адзначыць, што ў гэтым дакладзе спецыяльна была згаданая вядомая «доўгая тэлеграма» аб немагчымасці супрацоўніцтва ЗША з СССР, якая з'явілася 75 гадоў таму. І гэта яўная спроба адрадзіць часы «халоднай вайны». Але ў вайне ў сучасным свеце сапраўдных пераможцаў не будзе.
Грамадскасць заўважыла, што новы ўрад ЗША праяўляе гатоўнасць супрацоўніцтва з Кітаем. У гэты ключавы момант абодвум бакам неабходна праявіць надзвычайную пільнасць, каб не дапусціць непажаданае ўмяшанне нядобразычліўцаў у гэты працэс.
У Кітаи спадзяюцца, што ўрад ЗША праявіць шчырасць і ліквідуе перашкоды, якія замінаюць прадуктыўнаму развіццю двухбаковых адносін.