Сі Цзіньпін выступіў з праграмнай прамовай на саміце Кітай і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
9 лютага старшыня КНР Сі Цзіньпін ў фармаце відэаканферэнцыі ў Пекіне выступіў з праграмнай прамовай на саміце Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы цвёрда вераць, што адкрытасць стварае магчымасці, талерантнасць садзейнічае развіццю разнастайнасці. Менавіта ў гэтым заключаецца прычына захавання высокай жыццяздольнасці супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прытрымліваюцца прынцыпу ўзаемнай павагі, падтрымліваюць супрацоўніцтва без дадатковых палітычных умоў, настойваюць на роўнасці ўсіх дзяржаў, падтрымліваюць механізм сумеснага абмеркавання і рэалізацыі. “Грунтуючыся на формуле «17+1 больш, чым 18», мы фарміруем рамкі супрацоўніцтва, дзе ў цэнтры -- механізм узаемадзеяння лідараў, які ахоплівае больш за 20 сфер. У рамках узаемадзеяння мы распрацавалі планы супрацоўніцтва, а таксама будзем заахвочваць бакі праявіць свае перавагі ў ходзе супрацоўніцтва”, -- адзначыў Сі Цзіньпін.
Сі Цзіньпін таксама ўказаў, што кітайскі бок мае намер у бліжэйшыя пяць гадоў павялічыць імпарт з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да 170 млрд долараў. Кітай прыкладае намаганні, каб у бліжэйшыя пяць гадоў падвоіць аб'ём імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама павялічыць на палову аб'ём сельскагаспадарчага гандлю паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Гаворачы аб супрацоўніцтве ў галіне вакцын ад COVID-19, Сі Цзіньпін адзначыў, што Сербія ўжо атрымала мільён доз кітайскай вакцыны, Венгрыя таксама супрацоўнічае з кітайскім вытворцам вакцыны. Кітай гатовы актыўна разглядаць запыты астатніх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў пастаўках вакцын.