Рынак морапрадуктаў ва Ухане, магчыма, не быў месцам самай ранняй успышкі COVID-19

2021-02-10 12:18:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рынак морапрадуктаў "Хуанань" у горадзе Ухань, магчыма, не быў месцам самай ранняй успышкі COVID-19, заявілі ў сумеснай групе экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Кітая, якая вывучае крыніца паходжання каранавіруса новага тыпу.

Член групы Лян Ваньнянь на прэс-канферэнцыі адзначыў, што зараз, па сканчэнні часу, можна сказаць, што першы выпадак заражэння COVID-19 ва Ухане не меў ніякага дачынення да рынку морапрадуктаў "Хуанань".

"Мы не можам сказаць, што эпідэмія пачалася з рынку", -- адзначыў ён.

"Хуанань" прыцягнуў увагу грамадскасці пасля таго, як адсочванне крыніцы ранняй успышкі інфекцыі прывяло да работнікаў рынку.

Член сумеснай групы экспертаў СААЗ і Кітая Пітэр Бэн Эмбарэк таксама заявіў, што роля рынку "Хуанань" як першакрыніцы пандэміі застаецца нявызначанай.

"Распаўсюджанне віруса таксама адбывалася сярод людзей, якія не былі звязаныя з рынкам", -- сказаў эксперт, дадаўшы, што некаторыя выпадкі заражэння былі звязаныя з іншымі рынкамі, а некаторыя не паказалі такой сувязі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ