Сі Цзіньпін: Развіццё і адкрытасць Кітая нададуць магутны імпульс глабальнаму эканамічнаму ўздыму

2021-02-10 16:33:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 лютага Сі Цзіньпін старшынстваваў на саміце Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У сваёй праграмнай прамове кітайскі лідар падкрэсліў, што адкрытасць і талерантнасць садзейнічае развіццю разнастайнасці і захаванню высокай жыццяздольнасці двухбаковага супрацоўніцтва.

У 2012 годзе стартаваў механізм супрацоўніцтва Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў якасці рэгіянальнай групы ў складзе 16 дзяржаў. У 2019 годзе да механізму далучылася Грэцыя, таму яе фармат ператварыўся ў «17+1». Гаворачы аб далейшым развіцці ўзаемадзеяння паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Сі Цзіньпін адзначыў: «17 плюс 1 можа быць больш, чым 18». Паводле яго слоў, кіруючыся гэтай формулай, Кітай стварыў шматузроўневую структуру супрацоўніцтва, у цэнтры якой -- узаемадзеянне лідараў для забеспячэння ўдзелу ўсіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. «Беручы пад увагу заклапочанасці бакоў, мы распрацавалі планы і пазначылі праекты з улікам рэалій кожнай краіны, паклікаўшы знайсці лепшы варыянт выкарыстання пераваг кожнай краіны ў ходзе супрацоўніцтва», -- падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што далейшае развіццё і адкрытасць КНР нададуць магутны імпульс глабальнаму эканамічнаму ўздыму і пашыраць гарызонты супрацоўніцтва з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён нагадаў, што тавараабарот паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў параўнанні з узроўнем дзевяцігадовай даўніны вырас амаль на 85 адсоткаў, а ўзаемны турыстычны абарот павялічыўся амаль у чатыры разы.

Падчас супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы сфарміраваліся прынцыпы прыняцця сумесных рашэнняў шляхам кансультацый, атрымання выгады ўсімі партнёрамі па супрацоўніцтве, сумеснага развіцця ў адкрытай атмасферы і дасягненне далейшага росту за кошт развіцця інавацый, падкрэсліў кіраўнік КНР. Ён высока ацаніў прагрэс, дасягнуты Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Цэнтральная і Усходняя Еўропа стала першым рэгіёнам, які падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы, падкрэсліў кітайскі лідар. Відавочна, што шэраг мер, абвешчаных кітайскім бокам на саміце, не толькі прадаставіць багаты выбар для кітайскіх спажыўцоў, але і створыць выдатныя магчымасці для выхаду на кітайскі рынак вытворцаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

На саміце Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы было заключана 35 пагадненняў аб міжурадавым супрацоўніцтве і 53 дамовы аб камерцыйным супрацоўніцтве. Бакі распрацавалі Пекінскі план мерапрыемстваў на 2021 год. Як адзначыў экс-міністр фінансаў Польшчы Гжэгаж Калодка, ён з аптымізмам глядзіць на перспектывы развіцця супрацоўніцтва Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ