Сі Цзіньпін павіншаваў кітайцаў у краіне і за мяжой са святам Вясны
10 лютага ў Пекіне на святочным мерапрыемстве старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў усіх кітайцаў у краіне і за мяжой з надыходзячым святам Вясны.
Сі Цзіньпін выступіў з прамовай падчас урачыстай сустрэчы, арганізаванай ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР у Доме народных сходаў з нагоды надыходзячага свята Вясны, і павіншаваў людзей усіх народнасцяў краіны, суайчыннікаў у Спецыяльных адміністрацыйных раёнах Сянган і Аамэнь і на Тайване, а таксама кітайцаў, якія пражываюць за мяжой.