Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць усебаковага ажыццяўлення новай канцэпцыі развіцця

2021-02-20 16:02:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння заявіў пра важнасць поўнага, дакладнага і ўсебаковага ажыццяўлення новай канцэпцыі развіцця, а таксама ключавой ролі рэформаў. Сі Цзіньпін заявіў пра гэта на 18-м пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны і ўхвалены выніковая справаздача аб рабоце камісіі ў 2020 годзе і працоўны план на 2021 год. Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння разгледзелі і прынялі шэраг рэкамендацый, у тым ліку аб удасканаленні механізму кантролю за цэнамі на ключавыя тавары жыццезабеспячэння, аб стымуляванні высакаякаснага развіцця дзяржаўных бальніц, аб павышэнні патэнцыялу рэгулявання ў фармацэўтычнай сферы, аб стварэнні і ўдасканаленні механізму рэалізацыі кошту экалагічных прадуктаў.

Адзначаны істотны прагрэс ва ўсебаковым паглыбленні рэформ за мінулы год. Удзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу на фундаментальную ролю рэформаў у станаўленні новай архітэктонікі развіцця і заклікалі да ліквідацыі інстытуцыйных бар'ераў, якія замінаюць павышэнню канкурэнтаздольнасці ў сферы навукі і тэхналогій. На пасяджэнні былі абяцаныя адрасныя меры для паляпшэння сумленнай канкурэнтнай сістэмы, узмацнення абароны правоў уласнасці і правоў на інтэлектуальную ўласнасць, стымулявання жыццяздольнасці суб'ектаў рынку, мадэрнізацыі вытворча-збытавых ланцужкоў, пабудовы сучаснай сістэмы лагістыкі і стварэння ўніфікаванага нацыянальнага рынку.

Кітай павінен прасоўваць адкрытасць высокага ўзроўню, садзейнічаць пабудове адкрытай эканомікі больш высокага ўзроўню. Удзельнікі пасяджэння падкрэслілі, што ў працэсе паглыблення рэформаў важна прасоўваць усебаковае "зялёнае" перапрафіляванне. Кітай распрацуе план дзеянняў па дасягненні пікавага значэння выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года, каб будаваць нацыянальнае развіццё на падмурку эфектыўнага спажывання рэсурсаў, строгай аховы навакольнага асяроддзя і дзейснага кантролю за выкідамі парніковых газаў.

На пасяджэнні было сказана пра неабходнасць надаць большую ўвагу ўзмацненню інтэграцыі рэформаў у розных галінах і эфектыўнай рэалізацыі рэформаў на практыцы. Людзі, якія адказваюць за прасоўванне рэформ, павінны валодаць сістэмным бачаннем, дыялектычным мысленнем, наватарскім складам розуму і стойкім духам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ