Кітайскі дыпламат у Жэневе абверг выказванні прадстаўніка Вялікабрытаніі адносна КНР

2021-02-23 16:50:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік пастаяннага прадстаўніцтва КНР у Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Лю Юйінь у панядзелак на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета ААН па правах чалавека абверг выказванні прадстаўнікоў Вялікабрытаніі і некаторых іншых заходніх краін адносна сіньцзянскага, тыбецкага і сянганскага пытанняў.

Ён паказаў, што Кітай заўсёды выступае за канструктыўны дыялог і супрацоўніцтва па пытаннях правоў чалавека на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі. Правы чалавека не павінны выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах і ў якасці інструмента ачарнення і стрымлівання развіцця іншых краін. Памылковыя выказванні не могуць знайсці свайго месца ў СПЧ ААН. На жаль, Вялікабрытанія, Германія, Данія і Фінляндыя сёння злоўжываюць платформай пасяджэння высокага ўзроўню СПЧ для распаўсюджвання ілжывай інфармацыі, дыскрэдытацыі Кітая і ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая.

Лю Юйінь адзначыў, што Сіньцзян, Тыбет і іншыя раёны пражывання нацыянальных меншасцяў з'яўляюцца ўзорам для развіцця кітайскай праваабарончай справы. Кітай праводзіць нацыянальную палітыку, заснаваную на роўнасці ўсіх нацыянальнасцяў, нацыянальным адзінстве, сістэме нацыянальнай раённай аўтаноміі і агульным росквіце ўсіх нацыянальнасцяў. Людзі розных нацыянальнасцяў з'яўляюцца раўнапраўнымі членамі вялікай сям'і кітайскай нацыі і цесна аб'яднаныя. У цяперашні час у Сіньцзяне назіраецца сацыяльная стабільнасць, эканамічны рост, нацыянальнае адзінства, рэлігійная гармонія, культурнае развіццё і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва; людзі ўсіх нацыянальнасцяў карыстаюцца шырокімі правамі і свабодай у адпаведнасці з законам. Так званыя выпадкі "прымусовай працы" і "прымусовай стэрылізацыі" ў Сіньцзяне -- адкрыты паклёп і "хлусня стагоддзя".

Гаворачы аб сянганскім пытанні, Лю Юйінь адзначыў, што з моманту ўвядзення ў дзеянне Закона аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР пачаўся пераход Сянгана ад хаосу да парадку, жыхары САР больш не падвяргаюцца пагрозам беспарадкаў і гвалту, яны могуць лепш ажыццяўляць свае законныя правы і свабоды ў бяспечнай сітуацыі.

Кітай заклікае Вялікабрытанію і іншыя краіны звярнуць увагу на вырашэнне ўласных праблем у галіне правоў чалавека, спыніць палітызаваць пытанні правоў чалавека, спыніць ілжывыя выказванні для дыскрэдытацыі іншых краін, унесці ўклад у садзейнічанне здароваму развіццю міжнародных правоў чалавека, адмовіцца ад злоўжывання пытаннямі правоў чалавека ў сваіх уласных палітычных мэтах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ