Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Кітай выконвае абяцанне ператварыць вакцыну ў глабальную грамадскую карысць

2021-02-23 19:24:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай разглядае вакцыны як глабальны грамадскі прадукт і дзейнічае ў адпаведнасці з гэтай устаноўкай. Нават у перыяд тыднёвых канікул з нагоды Свята вясны Кітай не спыняў пастаўкі вакцын іншым краінам.

Вакцыны кітайскай вытворчасці ўжо паступілі ў многія краіны. Ва ўмовах пандэміі кітайскія вакцыны сталі спадзяваннем на ліквідацыю эпідэміі ў краінах, якія развіваюцца. Так, прэзідэнт Зімбабвэ сказаў, што Кітай, які сам мае патрэбу ў вакцынах, не забыўся прадаставіць падтрымку Зімбабвэ. Гэта сведчыць аб важнай ролі Кітая ў глабальным супрацьэпідэмічным супрацьстаянні.

У траўні 2020 года Сі Цзіньпін паабяцаў, што пасля даследаванняў і распрацоўкі кітайскія вакцыны стануць даступнымі для ўсяго свету, і Кітай унясе актыўны ўклад у вакцынацыю краін, якія развіваюцца. Сёння Кітай практычнымі дзеяннямі паслядоўна выконвае гэта абяцанне. Да цяперашняга часу Кітай прадаставіў вакцыны 53 краінам, якія развіваюцца, кітайскія вакцыны экспартуюцца ў 22 краіны свету. Палітолаг з Белграда Стэфан Уладзіслаўлеў сказаў, што выкарыстанне вакцын кітайскага вытворчасці не звязана з геапалітыкай, а прадыктавана эканамічнымі і сацыяльнымі патрэбамі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на днях выказаў занепакоенасць з нагоды дысбалансу ў пастаўках вакцын у свеце, на 10 краін прыпадае 75 працэнтаў вакцынацыі, а ў больш чым 130 краінах вакцынацыя яшчэ не пачалася. Раней генеральны дырэктар СААЗ папярэдзіў, што разрыў паміж багатымі і беднымі краінамі ў справе размеркавання вакцын прывядзе свет да катастрафічнага падзення этычных нормаў, за што свет будзе расплачвацца жыццямі людзей у найменш развітых краінах свету і іх далейшым збядненнем.

Нядаўна ў ходзе адкрытага міністэрскага пасяджэння Савета бяспекі ААН па вакцынах ад COVID-19 Кітай зноў падкрэсліў, што ўсе краіны павінны сумесна прыкладаць намаганні для садзейнічання іх справядліваму і рацыянальнаму размеркаванню.

19 лютага завяршылася сустрэча лідараў дзяржаў «Вялікай сямёркі». У сумеснай заяве лідараў гаворыцца, што краіны «Вялікай сямёркі» абяцаюць умацаваць кіруючую і каардынуючую ролю СААЗ і працаваць разам з іншымі краінамі для распрацоўкі і раўнапраўнага размеркавання вакцын ад COVID-19.

Згуртаванасць і супрацоўніцтва -- эфектыўны інструмент міжнароднай супольнасці ў барацьбе з каранавірусам. Кітай будзе працягваць пракладаць намаганні, каб вакцыны ад каранавіруса сталі даступнымі ўсяму свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ