Першыя самалёты C919 будуць перададзеныя авіякампаніі China Eastern Airlines

2021-03-02 11:40:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Авіякампанія China Eastern Airlines і Кітайская карпарацыя камерцыйных самалётаў / COMAC / у панядзелак падпісалі кантракт на куплю пяці буйнагабарытных авіялайнераў кітайскай вытворчасці C919, што азнаменавала афіцыйнае ўступленне самалётаў гэтага тыпу ў новы этап падрыхтоўкі да рынкавай эксплуатацыі.

Паводле паведамлення China Eastern Airlines, новыя самалёты будуць выконваць рэйсы па авіямаршруту з Шанхая ў Пекін, Гуанчжоу, Шэньчжэнь і Чэнду.

Авіякампанія China Eastern Airlines з самага пачатку прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы самалёта C919. У 2016 годзе яна падпісала рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве з COMAC, стаўшы першым у свеце карыстальнікам C919.

C919, першы ў Кітаі самастойна распрацаваны магістральны рэактыўны лайнер, разлічаны на 158-174 пасадачных месцаў. Далёкасць яго палёту складае ад 4 075 да 5 555 км. Самалёт паспяхова здзейсніў першы палёт у 2017 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ