У Кітаі будзе апублікаваны даклад аб парушэннях правоў чалавека ў ЗША
Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікуе даклад аб парушэннях правоў чалавека ў ЗША ў 2020 годзе, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай у панядзелак.
У дакуменце, азагалоўленым "Даклад аб парушэннях правоў чалавека ў ЗША ў 2020 годзе" падрабязна распавядаецца пра факты, якія тычацца некампетэнтных дзеянняў Вашынгтона па стрымліванні пандэміі, што прыводзяць да трагічных вынікаў, падрыву амерыканскай дэмакратыі, што выклікае палітычны хаос. Акрамя таго, у Дакладзе выкладзены парушэнні ў дачыненні да этнічных меншасцяў, што пакутуюць ад расавай дыскрымінацыі, гаворыцца пра сацыяльныя ўзрушэнні, якія працягваюцца і пагражаюць бяспецы, пра павелічэнне разрыву паміж багатымі і беднымі, што пагаршае сацыяльную няроўнасць, а таксама пра парушэнні міжнародных нормаў, якія прыводзяць да гуманітарных катастроф.