МЗС КНР: Кітай спадзяецца, што ЗША змогуць эфектыўна прасоўваць і адстойваць правы чалавека

2021-03-02 11:49:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 сакавіка ў Пекіне афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, каментуючы нядаўнюю сумесную заяву шэрагу экспертаў ААН па правах чалавека, якая выказвае заклапочанасць празмерным ужываннем сілы амерыканскай паліцыяй у праваахоўнай практыцы, выказаў спадзяванне на тое, што ЗША адмовяцца ад падвойных стандартаў і прымуць эфектыўныя меры па садзейнічанні і абароне правоў чалавека ў сябе ў краіне і ў глабальным маштабе.

Ван Вэньбінь сказаў: «Кожны чалавек у свеце, незалежна ад расы, колеру скуры, полу ці нацыянальнасці, годны павагі, а яго жыццё неацэннае, правы чалавека павінны быць належным чынам абаронены і забяспечаны. Мы спадзяёмся, што ЗША адмовяцца ад падвойных стандартаў і з усёй адвагай і адказнасцю падыдуць да вырашэння сур'ёзных праблем у сваёй краіне ў галіне правоў чалавека, такіх як, расізм і прымяненне праваахоўнымі органамі празмернага гвалту ў праваахоўнай практыцы. Кітай спадзяецца, што ЗША змогуць эфектыўна прасоўваць і адстойваць правы чалавека ў будучыні».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ