У кітайскай правінцыі Хайнань плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 25 тыс. NEV

2021-03-02 15:53:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паўднёвакітайская астраўная правінцыя Хайнань плануе ўвесці ў эксплуатацыю ў гэтым годзе 25 тыс. аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі / NEV / у рамках апошніх намаганняў па стварэнні дзяржаўнай пілотнай зоны экалагічнай цывілізацыі.

Сёлета ўсе новыя аўтобусы і службовыя аўтамабілі ў правінцыі Хайнань, у тым ліку тыя, якія заменяць старыя, павінны працаваць на новых крыніцах энергіі, за выключэннем сродкаў транспарту спецыяльнага прызначэння, адзначаецца ў плане, нядаўна апублікаваным правінцыйным урадам.

Акрамя таго, у гэтым годзе больш за 80 працэнтаў новых аўтамабіляў таксі, у тым ліку тыя, якімі будуць замененыя старыя, таксама павінны быць працаваць на NEV, гаворыцца ў паказаным плане.

Прав. Хайнань плануе пабудаваць у гэтым годзе 10 тыс. новых зарадных калонак для электрамабіляў і працягваць субсідзіраваць прыватныя пакупкі NEV.

У гэтай маляўнічай астраўной правінцыі прасоўваецца выкарыстанне транспартных сродкаў, якія працуюць ад экалагічна чыстых крыніц энергіі, а да 2030 года плануецца цалкам адмовіцца ад продажу транспартных сродкаў, якія працуюць на традыцыйных відах паліва.

Паводле даных правінцыйнага ўпраўлення прамысловасці і інфарматызацыі, да канца 2020 года на Хайнане налічвалася больш за 64 тыс. аўтамабіляў NEV, што склала 4,2% ад агульнай колькасці транспартных сродкаў у правінцыі і дазволіла дадзенай правінцыі заняць чацвёртае месца ў краіне па гэтым паказчыку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ