Закон аб замежных інвестыцыях Кітая спрыяе прытоку капіталу на фоне COVID-19

2021-03-02 16:50:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэалізацыя Закона аб замежных інвестыцыях у Кітаі аптымізавала бізнес-асяроддзе і эфектыўна гарантавала выкарыстанне замежнага капіталу ў краіне на фоне COVID-19, заявіў афіцыйны прадстаўнік Працоўнай камісіі па пытаннях заканадаўства Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / Цзан Цевэй.

З тых часоў, як названы закон уступіў у сілу 1 студзеня 2020 года, аб'ём выкарыстання замежных інвестыцый у Кітаі вырас на 4,5 % у доларавым выражэнні і дасягнуў рэкорднага ўзроўню, паведаміў Цзан Цевэй.

Паводле яго слоў, Кітай ужо стаў найбуйнейшай у свеце краінай па прытоку замежнага капіталу. У 2020 годзе было створана 51 тыс. новых прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый.

Закон спрашчае доступ замежнага капіталу на рынак і зніжае абмежаванні для інвестараў. У мінулым годзе замежнымі інвестарамі і кітайскімі фізічнымі асобамі было сумесна створана каля 9 тыс. новых прадпрыемстваў.

Закон таксама гарантуе, каб прадпрыемствы з удзелам замежных інвестыцый мелі роўныя правы на ўдзел у дзейнасці па ўрадавых закупках і ўсталяванні стандартаў. Пры гэтым у мінулым годзе каля 100 такіх прадпрыемстваў удзельнічалі ў працы па распрацоўцы і перагляду дзяржстандартаў.

Працэдуры, звязаныя са стварэннем і пераўтварэннем прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый, спрошчаны, а правы і інтарэсы замежных інвестараў больш эфектыўна абаронены з дапамогай аптымізаванага механізму працы са скаргамі, дадаў чыноўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ