Новы закон па паляпшэнні аховы ракі Янцзы ўступіў у сілу ў Кітаі

2021-03-02 17:07:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Закон аб ахове ракі Янцзы ўступіў у сілу ў панядзелак на фоне актывізацыі намаганняў Кітая па ахове гэтай "матухны-ракі".

Новы закон, які змяшчае 96 палажэнняў і дзевяць частак, з'яўляецца першым у краіне законам, які прысвечаны ахове канкрэтнага басейна ракі.

Закон узмацняе нагляд, а таксама меры па папярэджанні і кантролі забруджвання вады ў басейне ракі Янцзы.

Згодна з законам, у мэтах забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця басейна ракі Янцзы павінны быць прыкладзены намаганні па садзейнічанні добра скаардынаванаму захаванню навакольнага асяроддзя і недапушчэнню празмернага развіцця, у той час як экалогія павінна заставацца прыярытэтным напрамкам.

Працягласць ракі Янцзы больш за 6 300 км, яна славіцца багатай біяразнастайнасцю, а таксама мінеральнымі і воднымі рэсурсамі. Але празмерны вылаў рыбы і забруджванне ўжо даўно ўяўляюць пагрозу для воднай флоры і фаўны і змяншаюць рыбныя рэсурсы.

Закон забараняе вылаў рыбы ў вытворчых мэтах у ахоўных раёнах басейна ракі Янцзы. Акрамя таго, ва ўстаноўленыя дзяржавай тэрміны забаронены прадуктыўны промысел прыродных рэсурсаў у ключавых раёнах ракі Янцзы, уключаючы яе галоўную раку, асноўныя прытокі і буйныя азёры, а таксама пазначаныя раёны вусця ракі.

Акрамя гэтага, згодна з законам, будуць прыняты сумесныя праваахоўныя намаганні ў мэтах барацьбы з незаконнай здабычай пяску.

Дадзены закон быў прыняты 26 снежня 2020 года на сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП /. УСНП - вышэйшы заканадаўчы орган КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ