Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Таджыкістана Э. Рахмонам
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 1 сакавіка заявіў, што сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня стварэння Камуністычнай партыі Кітая, у сувязі з чым Кітай мае намер прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці з яшчэ больш высокага старту, тым самым ствараючы новыя магчымасці для ўсебаковага супрацоўніцтва з Таджыкістанам.
Сі Цзіньпін зрабіў такую заяву ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
Старшыня КНР адзначыў, што з мінулага года ва ўмовах пандэміі COVID-19 і нябачаных за апошнія сто гадоў змяненняў народы дзвюх краін дзейнічаюць у адным накірунку, праяўляюць згуртаванасць і каардынуюць намаганні, дасягаюць плённага супрацоўніцтва ў розных галінах, асабліва ў барацьбе з пандэміяй.
Паводле яго слоў, Кітай і Таджыкістан падтрымліваюць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца асноўных інтарэсаў кожнага з бакоў, што ў поўнай меры адлюстроўвае высокі ўзровень двухбаковых адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства.
Кітай цвёрда падтрымлівае намаганні Таджыкістана па абароне яго нацыянальнага суверэнітэту, бяспекі і стабільнасці, а таксама гатовы ўзмацніць спалучэнне ініцыятывы "Пояс і шлях" з Нацыянальнай стратэгіяй развіцця Таджыкістана на перыяд да 2030 года, каб паспрыяць бесперапыннаму развіццю кітайска-таджыкістанскіх адносін, дадаў Сі Цзіньпін.
Ён заклікаў абодва бакі комплексна садзейнічаць двухбаковаму супрацоўніцтву ў сферах эканомікі, гандлю, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, узаемазвязанасці і лічбавай эканомікі, а таксама надаваць прыярытэтную ўвагу будаўніцтву ключавых праектаў у рамках "Пояса і шляху".
Кітай гатовы імпартаваць яшчэ больш якасную сельгаспрадукцыю з Таджыкістана ў адпаведнасці з рынкавых попытам, сказаў старшыня КНР. Кітай таксама гатовы прадаставіць Таджыкістану дапамогу ў выглядзе вакцыны супраць COVID-19 у мэтах садзейнічання пабудове супольнасці адзінага лёсу ўсяго чалавецтва ў галіне аховы здароўя.
У гэтым годзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва спаўняецца 20 гадоў, нагадаў Сі Цзіньпін. Кітай акажа ўсялякую падтрымку Таджыкістану, які ў цяперашні час старшынюе ў ШАС, і ўмацуе супрацоўніцтва з таджыкістанскім бокам, каб паспрыяць далейшаму развіццю арганізацыі.
Э. Рахмон, у сваю чаргу, павіншаваў Сі Цзіньпіна і кітайскі народ з надыйшоўшым Новым годам па месяцовым календары, пажадаўшы кітайскаму народу шчаслівага свята Вясны і новых поспехаў Кітаю ў новым годзе.
Ён таксама горача павіншаваў Кітай з бліскучымі і гістарычнымі поспехамі ў галіне скарачэння маштабаў беднасці, якія сталі магчымыя дзякуючы эфектыўнаму кіраўніцтву старшыні Сі Цзіньпіна і здзяйсненню цяжкай працы кітайскага народа.
Таджыкістан высока ацэньвае важны ўклад Кітая ў агульнасусьветную барацьбу з пандэміяй і неацэнную падтрымку, якую кітайскі бок аказвае таджыкістанскаму боку ў барацьбе з эпідэміяй і садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю.
Таджыкістан гатовы прыкладаць сумесныя з Кітаем намаганні для далейшага пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як палітыка, эканоміка, гандаль, бяспека, а таксама ў гуманітарнай сферы ў духу добрасуседства і дружбы, умацоўваць супрацьэпідэмічныя супрацоўніцтва і напаўняць новым зместам адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, каб спрыяць новаму развіццю міждзяржаўных сувязяў, сказаў Э. Рахмон.
Таджыкістан таксама спадзяецца на цесныя кантакты з Кітаем для паспяховага завяршэння працы ў якасці дзеючай краіны-старшыні і арганізацыі чарговага саміту ШАС, дадаў ён.