Уступіла ў сілу пагадненне аб геаграфічных указаннях паміж Кітаем і ЕС

2021-03-02 17:34:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Двухбаковае пагадненне паміж Кітаем і Еўрасаюзам аб геаграфічных указаннях ўступіла ў сілу ў панядзелак, заявіла Міністэрства камерцыі КНР.

Геаграфічнае ўказанне выкарыстоўваецца для абазначэння геаграфічнага паходжання тавару і з'яўляецца адным з важных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. З моманту ўступлення ў дзеянне вышэйназванага пагаднення 100 еўрапейскіх геаграфічных указанняў апынулася пад абаронай ў Кітаі і 100 кітайскіх геаграфічных указанняў - пад абаронай ў ЕС, гэта тычыцца, у прыватнасці, алкагольных напояў, гарбаты, харчовых прадуктаў і сельскагаспадарчай прадукцыі.

У адпаведнасці з пагадненнем, другі спіс са 175 геаграфічных указанняў кожнага боку павінен прайсці працэдуру абароны на працягу наступных чатырох гадоў.

Пагадненне аб геаграфічных указаннях паміж Кітаем і ЕС было падпісана 14 верасня 2020 года пасля 22 раўндаў афіцыйных перамоваў, пачатых у 2011 годзе. Для Кітая гэта першае ўсёабдымнае і высокаўзроўневае двухбаковае пагадненне аб геаграфічных указаннях, якое заклікана стымуляваць экспарт і імпарт адпаведных прадуктаў, паведаміла Мінкамерцыі.

Паводле даных ведамства, з двухбаковым таваразваротам ў 649,5 млрд. долараў Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС у 2020 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ