Рост ВУП Кітая на 2,3% напрамую звязаны з забеспячэннем і паляпшэннем народнага дабрабыту

2021-03-02 17:38:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

101 трлн. 598 млрд 600 млн юаняў (каля 15,7 трлн. дол. ЗША) з ростам на 2,3% у гадавым выражэнні - такія паказчыкі ВУП Кітая па выніках 2020 года. Пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага бюлетэня аб сацыяльна-эканамічным развіцці КНР за 2020 год, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР у канцы лютага. Перажыўшы экстраардынарны 2020 год, які не меў аналагаў за мінулае стагоддзе, усе разумеюць, што дамагчыся такіх уражлівых поспехаў было вельмі нялёгка.

Без усялякіх сумневаў, перадумовай росту ВУП з'яўляюцца поспехі Кітая ў стрымліванні эпідэміі COVID-19. Дзякуючы прынятым мерам, у другім квартале 2020 года кітайская эканоміка вярнулася да росту, нармалізавалася сацыяльна-эканамічнае развіццё.

У чым сакрэт станоўчага росту кітайскай эканомікі? Гэта цесна звязана, у першую чаргу, з забеспячэннем народнага дабрабыту, які быў дасягнуты дзякуючы прыняццю ўрадам комплексу розных мер.

Простая логіка: прадпрыемствы і іншыя рынкавыя суб'екты здолелі выжыць, дзякуючы падтрымцы дзяржавы і іншым мерам. У выніку, захаваліся працоўныя месцы, стабілізаваўся даход насельніцтва, умацаваўся рэальна наяўны даход і попыт і гэтак далей.

У 2020 годзе ў гарадах і мястэчках гарадскога тыпу Кітая былі створаны 11 млн. 860 тыс. новых працоўных месцаў. Па выніках мінулага года ўзровень беспрацоўя сярод гарадскога насельніцтва краіны склаў 5,2%, узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 4,2%. Абодва паказчыкі ніжэй прагназуемых. Сярэднедушавы ВУП у Кітаі другі год запар перавышае 10 тыс. долараў ЗША.

Бесперапыннае аднаўленне кітайскай эканомікі таксама стала галоўнай рухаючай сілай для стабілізацыі і далейшага развіцця глабальнай эканомікі і нясе народам розных краін свету дабрабыт.

Кітай робіць вялікі ўклад у глабальную барацьбу з каронавірусам. Цэласная прамысловая сістэма, ланцужок вытворчасці і бесперабойная лагістычная сетка, забяспечваючы надзейныя пастаўкі супрацьэпідэмічных матэрыялаў, тавараў паўсядзённага попыту і г. д., задавальняюць патрэбы многіх краін і рэгіёнаў свету.

Паводле статыстычных даных ад адпаведных рэгіёнаў, у 2020 годзе Кітай упершыню стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС, абагнаўшы па гэтым паказчыку ЗША; і зноў стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЗША, абыйдучы Мексіку; у мінулым годзе агульны аб'ём імпарту і экспарту Кітая ў дачыненні да краін, размешчаных уздоўж «Аднаго пояса і аднаго шляху», павялічыўся на 1% у параўнанні з 2019 годам. Гэта сведчыць аб тым, што кітайская эканоміка ідзе ў авангардзе па шляху аднаўлення, і што Кітай з'яўляецца магутнай сілай стабілізацыі глабальнага вытворчага ланцужку і ланцугу паставак.

Разам з тым, Кітай бесперапынна нарошчвае маштабы знешняй адкрытасці, што прадаставіла выключныя магчымасці інвестыцый для ўсяго свету. У 2020 годзе фактычнае выкарыстанне замежнага капіталу ў Кітаі дасягнула за 1 трлн. юаняў, што на 6,2% вышэй у параўнанні з 2019 годам, у прыватнасці, у галіны высокіх тэхналогій аб'ёмы фактычнага выкарыстання замежнага капіталу выраслі на 11,4% у параўнанні з папярэднім годам, што кажа аб тым, што ў Кітаі роля і значэнне прымянення замежнага капіталу нязменна павышаецца. На фоне распаўсюджвання пандэміі COVID-19 у глабальным маштабе кітайскі рынак выступае самым прывабным напрамкам інвестыцый для міжнароднага капіталу.

У якасці другой па велічыні сусветнай эканомікі, аднаўленне Кітая ўмацавала ўпэўненасць людзей у аднаўленні развіцця эканомікі глабальнай. Па разліку сярэднегадовага валютнага курсу ў 2020 годзе ўдзельная вага кітайскай эканомікі, як чакаецца, перавысіла 17% ад агульнага аб'ёму сусветнай эканомікі. Па папярэдніх падліках ў 2021 годзе тэндэнцыя аднаўлення эканомікі Кітая працягнецца. Як адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным на днях міжнародным інфармацыйным агенцтвам Bloomberg News, у бліжэйшыя некалькі месяцаў чакаецца працяглы рост паказчыкаў эканамічнага развіцця Кітая, на гэтыя лічбы звяртаюць вялікую ўвагу і ўскладаюць вялікія надзеі большасць аўтарытэтных эканамістаў і інвестыцыйных кампаній.

На гэты час сітуацыя з эпідэмічнай сітуацыяй і эканамічным развіццём застаюцца нявызначанай. У такіх умовах суіснуюць выклікі няўпэўненасці і фарміруюцца шанцы для развіцця КНР. Трэба разумець, што абстаноўка Кітая ў паскарэнні і паляпшэнні эканамічнага развіцця не зменіцца ў негатыўным плане. Асабліва варта згадаць тое, што сёлета Кітай ўкараняе ў рэалізацыю новую 14-ю "пяцігодку", накіраваную на дасягненне больш высакаякаснага, больш справядлівага, больш устойлівага і больш бяспечнага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта дасць упэўненасць у тым, што тэндэнцыя аднаўлення эканомікі ў Кітаі і глабальным маштабе працягнецца, дзякуючы чаму спадзевы народаў свету і іх імкненне да больш выдатнага жыцця абавязкова ажыццявяцца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ