​МЗС КНР: Кітай працягне ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне вакцын

2021-03-03 15:42:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па наяўных даных, 26 лютага па мясцовым часе Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да справядлівасці ў набыцці вакцыны ад COVID-19. Каментуючы гэта, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 2 сакавіка на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай вітае гэтае рашэнне. Дадзеная рэзалюцыя садзейнічае ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне вакцын і забяспечвае доступ да іх для людзей усіх краін і рэгіёнаў свету, асабліва тых, хто жыве ў нестабільных і закранутых канфліктамі рэгіёнах.

Ван Вэньбінь сказаў, што Кітай будзе прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне вакцыны і прыняцця супрацьэпідэмічных мер, спрыяць стварэнню супольнасці аховы здароўя з адзіным лёсам для канчатковай перамогі ў глабальнай барацьбе з эпідэміяй COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ