Найбуйнейшы ў свеце планетарый запрацуе ў тэставым рэжыме ў Шанхаі
Шанхайскі планетарый - філіял Шанхайскага навукова-тэхналагічнага музея пачне сваю працу ў тэставым рэжыме ў чэрвені, паведамілі мясцовыя ўлады.
Будаўнічая плошча размешчанага ў новым раёне Пудун планетарыя перавысіць 38 тыс. кв. м. Чакаецца, што ён стане найбуйнейшым па плошчы ў свеце.
Планетарый складаецца з галоўнага будынка і дапаможных памяшканняў - даследчага цэнтра для моладзі і двух грамадскіх абсерваторый. Яго выставачная плошча складзе 12,5 тыс. кв. м.
У ім будзе выстаўлена каля 70 метэарытаў, у тым ліку з Месяца, Марса і Весты, а таксама больш за 120 калекцый артэфактаў, уключаючы арыгінальныя працы Ісаака Ньютана, Галілеа Галілея, Іагана Кеплера і іншых майстроў.
А каб аўдыторыя магла атрымаць навуковыя веды па астраноміі праз узаемадзеянне, у ім будуць выкарыстоўвацца тэхналогіі візуалізацыі даных, дапоўненай і віртуальнай рэальнасці, біяметрыі і штучнага інтэлекту.