South China Morning Post: роднасны COVID-19 штам выяўлены ў кажаноў у Комбоджы
Навукоўцы з Інстытута Пастэра ў сталіцы Камбоджы выявілі ў замарожаных 11 гадоў таму кажаноў вірус, вельмі падобны на той, што выклікаў сусветную пандэмію. Піша South China Morning Post.
Вынікі даследавання паказваюць, што выяўлены вірус на 92,6% супадае па структуры з SARS-CoV-2. Патаген вучоныя знайшлі ва ўзорах кажаноў, якія захоўваюцца ў лабараторыі з 2010 года. Па словах навукоўцаў, вынікі даследавання таксама паказваюць на тое, што Паўднёва-Усходняя Азія - важны рэгіён для пошуку паходжання і маніторынгу каронавіруса ў будучыні.
Даследчыкі таксама заклікалі сачыць за Паўднёва-Усходняй Азіяй, паколькі яна з яе шматлікімі і разнастайнымі папуляцыямі кажаноў можа быць найбольш верагоднай гарачай кропкай узнікнення няклетачных формаў жыцця.