«Дзве сесіі»: 14-ы пяцігадовы план знаходзіцца ў цэнтры ўвагі замежных СМІ

2021-03-03 15:48:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На гэтым тыдні ў Пекіне адкрываецца штогадовае пасяджэнне «Дзвюх сесій». Такія тэмы, як 14-ы пяцігадовы план, перспектыўныя мэты на перыяд да 2035 года, эканамічнае развіццё і ўздым Кітая, несумненна, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі замежных СМІ.

Японскае выданне Nikkei Asia назвала маючыя адбыцца «Дзве сесіі» важнай падзеяй года ў палітычным жыцці краіны. Кітай стаў адзінай з найбуйнейшых эканомік, якой у 2020 годзе ўдалося ўзяць эпідэмію пад кантроль, піша выданне.

Агенцтва Reuters піша, што ў рамках 14-га пяцігадовага плана будуць названыя прыярытэты ў эканамічнай рабоце другой эканомікі свету.

Кітай рыхтуецца перайсці ад традыцыйных метадаў вытворчасці да наватарства. Тут хутка развіваецца новая мадэль эканомікі, якая аказвае ўплыў на сусветныя рынкі, паведаміў брытанскі сайт Lexology.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ