Кітай запусціць новы спадарожнік для маніторынгу двухвокісу вугляроду

2021-03-03 15:53:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі плануецца запусціць новы спадарожнік, абсталяваны сістэмай лазернага лакатара / LiDAR / для маніторынгу двухвокісу вугляроду ў атмасферы, паведаміў старшы метэаролаг.

Першы ў свеце спадарожнік, што актыўна зандуе вуглякіслы газ з дапамогай ладарнай тэхналогіі, будзе гатовы да запуску ў ліпені, заявіў у інтэрв'ю агенцтву Сіньхуа старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага спадарожнікавага метэаралагічнага цэнтра Чжан Сін'ін.

Паводле яго слоў, за перыяд з 2016 года Кітай вывеў на арбіту тры спадарожнікі для маніторынгу і вывучэння СО2, усе з якіх былі аснашчаны пасіўнай аптычнай тэхналогіяй дыстанцыйнага зандзіравання.

"Ужыванне такіх спадарожнікаў прынясе карысць не толькі Кітаю, але і ўсяму свету, паколькі яны забяспечаць тэхналагічную падтрымку для абароны нашай планеты", - сказаў Чжан Сін'ін.

Чакаецца, што група метэаралагічных спадарожнікаў для маніторынгу двухвокісу вугляроду будзе створана ў перыяд 14-й пяцігодкі / 2021-2025 гг. / На фоне намаганняў краіны па дасягненні піка выкідаў двухвокісу вугляроду да 2030 года і пераходу на вугляродную нейтральнасць да 2060 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ