Новы банк развіцця БРІКС вырашыў вылучыць Кітаю крэдыты для падтрымкі постэпідэмічнага аднаўлення

2021-03-03 15:55:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы банк развіцця БРІКС / НБР / ухваліў вылучэнне Кітаю крэдыту ў памеры 7 млрд юаняў / каля 1,08 млрд долараў / у рамках праграмы надзвычайнай дапамогі для падтрымкі аднаўлення эканомікі Кітая пасля COVID-19, абвясціў банк у аўторак.

Гэта ўжо другі падобны крэдыт, ухвалены НБР для аказання дапамогі Кітаю ў барацьбе з эпідэміяй. Да гэтага ў 2020 годзе ім было зацверджана і прадастаўлена Кітаю 7 млрд юаняў крэдытных сродкаў.

Дадзеная праграма падтрымае аднаўленне вытворчасці і стабілізацыю занятасці ў краіне, і тым самым будзе садзейнічаць устойліваму развіццю кітайскай эканомікі.

У красавіку 2020 года НБР стварыў механізм, які прапануе яго краінам-сябрам пазыкі ў якасці дапамогі ў барацьбе з пандэміяй. На сённяшні дзень НБР ухваліў сем праектаў надзвычайнай дапамогі на агульную суму 7 млрд дол. ЗША, звязаных з барацьбой з пандэміяй COVID-19.

НБР быў заснаваны краінамі БРІКС - Бразіліяй, Расіяй, Індыяй, Кітаем і ПАР - у 2014 годзе для фінансавання праектаў інфраструктуры і ўстойлівага развіцця ў краінах БРІКС, а таксама ў іншых краінах, якія развіваюцца. Ён афіцыйна пачаў працу ў Шанхаі 21 ліпеня 2015 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ