Выдавецтвы 17 краін перавядуць і выпусцяць трэці том кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні"

2021-03-03 15:56:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выдавецтвы 17 краін падпісалі з выдавецтвам "Вайвэнь чубаньшэ", што базуецца ў Пекіне, мемарандум аб сумесным перакладзе трэцяга тома кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні" на розныя мовы і публікацыі гэтых версій.

Сярод гэтых краін - Албанія, Польшча, Румынія, Беларусь, Украіна, Афганістан, Камбоджа, Непал, Лаос, Бангладэш, Тайланд, Індыя, Пакістан, Шры-Ланка, Таджыкістан, Кыргызстан і Манголія.

У трэцім томе кнігі, што ўпершыню выйшла ў свет на кітайскай і англійскай мовах у чэрвені 2020 года, распавядаецца аб практыцы ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, якая праводзіцца ў справе аб'яднання і кіраўніцтва ўсёй партыяй і шматнацыянальным народам краіны для дасягнення новага і важнага прагрэсу ў розных галінах партыйнага і дзяржаўнага жыцця ў перыяд пасля 19-га з'езда КПК, што адбыўся ў 2017 годзе.

Да гэтага моманту апублікаваныя тры тамы кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні", якія былі перакладзены на 33 мовы і распаўсюджваюцца ў больш чым 170 краінах і рэгіёнах свету.

У "Вайвэнь чубаньшэ" таксама паведамілі аб працы над перакладам трэцяга тома кнігі на французскую, рускую, іспанскую, арабскую, нямецкую, японскую і партугальскую мовы і публікацыяй версій на гэтых мовах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ