Па выніках глабальнага галасавання вызначыліся тры патэнцыйныя назвы для першага кітайскага марсахода

2021-03-03 15:57:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па выніках 40-дзённага глабальнага анлайн-галасавання па 10 варыянтах назваў для першага кітайскага марсахода засталося тры прэтэндэнты.

Найбольшую колькасць балаў набрала назва "Чжужун" - імя бога агню ў старажытнакітайскай міфалогіі, за ёй ідуць "Нэчжа" - упадабаны кітайцамі міфічны персанаж, і "Хун'і", што ў кітайскай мове азначае вялікія памкненні і цвёрдасць духу.

24 ліпеня 2020 года Кітай запусціў глабальную кампанію па зборы варыянтаў назваў для першага кітайскага марсахода, на аснове вынікаў якога Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне 18 студзеня 2021 года апублікавала спіс з 10 варыянтаў. Кітайскія і замежныя карыстальнікі інтэрнэту маглі паўдзельнічаць у галасаванні па дадзеным спісе, якое доўжылася з 20 студзеня па 28 лютага.

Пачынаючы з 2 сакавіка будзе праводзіцца галасаванне сярод экспертаў спецыяльна створанай ацэначнай камісіі, пасля чаго адміністрацыя вызначыць тройку канчатковых патэнцыйных назваў для марсахода з улікам вынікаў глабальнага анлайн-галасавання і меркаванняў экспертаў.

Кітай 23 ліпеня 2020 года запусціў марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1", які складаецца з арбітальнага модуля, пасадачнай капсулы і марсахода. Ён выйшаў на парковачную арбіту Марса пасля выканання арбітальнага манеўру 24 лютага.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ