Адкрылася сустрэча кіраўнікоў каманд краін-удзельніц зімовай Паралімпіяды-2022 у Пекіне
1 сакавіка пачалася сустрэча кіраўнікоў каманд краін-удзельніц зімовай Паралімпіяды 2022 года, яна праходзіць два дні ў фармаце відэаканферэнцыі. Сустрэча спрыяе арганізацыйнай падрыхтоўцы да зімовай Паралімпіядзе-2022 у Пекіне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел адказныя Пекінскага аргкамітэта зімовай Алімпіяды, Міжнароднага паралімпійскага камітэта, а таксама 75 прадстаўнікоў Паралімпійскіх камітэтаў з 36 краін свету. На адкрыцці сустрэчы выступілі старшыня Пекінскага аргкамітэта зімовай Алімпіяды Цай Ці і кіраўнік Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс.
У сваім выступленні Цай Ці сказаў, што Кітай створыць спрыяльную атмасферу і ўмовы для ўдзелу ў спаборніцтвах ўсіх спартсменаў, адзначыўшы, што Пекінскі аргкамітэт зімовай Алімпіяды, Міжнародны алімпійскі і паралімпійскі камітэты і Сусветная арганізацыя аховы здароўя стварылі сумесны супрацьэпідэмічны працоўны механізм. Ён таксама выказаў надзею, што паралімпійскія аргкамітэты розных краін будуць супрацоўнічаць з Пекінскім аргкамітэтам зімовай Алімпіяды ў падрыхтоўцы да Гульняў і правядзенні проціэпідэмічнай працы, каб забяспечыць бяспечнае і гладкае правядзенне зімовай Паралімпіяды.
У сваёй прамове на мерапрыемстве Эндру Парсанс сказаў, што нягледзячы на выклікі эпідэміі, Кітай змог на год раней завяршыць будаўніцтва спартыўных аб'ектаў і ў той жа час паспяхова стрымаць распаўсюджванне эпідэміі. Міжнародная супольнасць мае ўпэўненасць, што зімовая Паралімпіяда ў Пекіне пройдзе бяспечна і па графіку. Ён выказаў надзею, што зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекіне стануць яркай і паспяховай спартыўнай урачыстасцю для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўсяго свету, якая іх натхніць. Правядзенне Гульняў таксама важна для прасоўвання і садзейнічання развіццю міжнароднага Паралімпійскага руху і стварэння інклюзіўнага асяроддзя зносін для інвалідаў.
Падчас сустрэчы Пекінскі аргкамітэт зімовай Алімпіяды-2022 азнаёміць удзельнікаў з прасоўваннем і абслугоўваннем у 19 сектарах, уключаючы алімпійскія аб'екты і інфраструктуру, размяшчэнне, транспарт, рэгістрацыю, работу са СМІ, бяспеку, медыцынскае абслугоўванне і антыдопінгавы кантроль.