МЗС КНР: Дружба народаў - крыніца развіцця кітайска-амерыканскіх адносін

2021-03-04 11:56:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле паведамленняў, апытанні Інстытута Гэлапа (Gallup) паказваюць, што добразычлівасць амерыканцаў да Кітая дасягне самага нізкага ўзроўню ў гісторыі. Каментуючы гэта, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 3 сакавіка на чарговай прэс-канферэнцыі сказаў, што паводле даных апытанняў, значная колькасць амерыканскіх рэспандэнтаў лічаць, што варта падтрымліваць кітайска-амерыканскія культурныя абмены, а 72% рэспандэнтаў падтрымліваюць актыўнае супрацоўніцтва ЗША з Кітаем у галіне кіравання кліматам.

Ван Вэньбінь падкрэсліў, што дружба паміж народамі Кітая і ЗША заўсёды з'яўляецца крыніцай развіцця двухбаковых адносін. Папярэдні ўрад ЗША і антыкітайскія сілы ўнутры краіны ачарнялі Кітай, што моцна атручвала атмасферу грамадскай думкі ў абедзвюх краінах.

Ван Вэньбінь спадзяецца, што ЗША разглядаюць Кітай аб'ектыўна і прымуць рацыянальную і прагматычную палітыку, зробяць больш для ўмацавання ўзаемнага даверу і двухбаковага супрацоўніцтва і вернуць кітайска-амерыканскія адносіны на шлях здаровага і стабільнага развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ