У МЗС КНР спадзяюцца, што Расія, ЗША і ЕС змогуць урэгуляваць рознагалоссі шляхам кансультацый і дыялогу
2 сакавіка ЗША і ЕЗ абвясцілі аб увядзенні новых санкцый супраць Расіі ў сувязі з тым, што расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны быў прыгавораны да турэмнага зняволення. З гэтай нагоды 3 сакавіка, выступаючы на чарговай прэс-канферэнцыі, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь выказаў спадзяванне на тое, што зацікаўленыя краіны змогуць урэгуляваць рознагалоссі шляхам кансультацый і дыялогу, умацоўваючы ўзаемаразуменне, падкрэсліўшы, што кітайскі бок неаднаразова выкладаў сваю пазіцыю па пытанні Навальнага , разглядаючы падзею, як унутраныя справы РФ.
«У іншых краінах не маюць права ўмешвацца ва ўнутраныя справы якой-небудзь суверэннай дзяржавы. Мы спадзяемся, што зацікаўленыя бакі змогуць урэгуляваць рознагалоссі шляхам кансультацый і дыялогу, умацоўваючы ўзаемаразуменне, а не выкарыстоўваючы аднабаковыя абмежаванні або пагрозы прымянення санкцый пры кожным зручным выпадку», - заявіў кітайскі дыпламат. Паводле яго слоў, як Расія, так і ЗША і ЕС, маюць вялікі ўплыў у міжнароднай супольнасці, у Кітаі спадзяюцца, што зацікаўленыя краіны змогуць узмацніць кантакты і дыялог, гэта будзе спрыяць падтрыманню міру і стабільнасці, а таксама таму, каб усе члены міжнароднай супольнасці маглі разам супрацьстаяць рознага роду выклікам глабальнага характару.