Каментар: Як выкараніць расізм ў ЗША?

2021-03-04 15:05:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія гады ў ЗША сталі ўсё часцей адбывацца інцыдэнты на глебе расавай дыскрымінацыі, якія выклікаюць масавыя беспарадкі ў краіне і за мяжой. Як стала вядома, паліцэйскі, які абвінавачваецца ў забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда ў 2020 годзе, хутка паўстане перад судом. Аднак гэта падзея выклікала толькі беспарадкі ў грамадстве, і не прынесла ніякіх карэнных зменаў у амерыканскай палітыцы.

На нядаўняй 46-й сесіі Савета па правах чалавека ААН некалькі камісараў і экспертаў гэтай арганізацыі ў сумеснай заяве заклікалі адміністрацыю ЗША прыняць маштабныя меры, накіраваныя на спыненне гвалтоўных дзеянняў паліцыі і рашэнні сістэматычных пытанняў з расізмам і расавай дыскрымінацыяй.

Кітай хутка апублікуе "Даклад аб парушэннях правоў чалавека ў ЗША ў 2020г.», у якім гаворыцца, што працэнт афраамерыканцаў, якія заразіліся каронавірусам і памерлі ад COVID-19, у некалькі разоў вышэй, чым сярод белага насельніцтва. Каэфіцыент забойства паліцыяй афраамерыканцаў у тры разы вышэй, чым сярод беласкурага насельніцтва.

Прадстаўнікі іншых этнічных груп у ЗША таксама адчуваюць на сабе дыскрымінацыю. Нядаўна 91-гадовы мужчына азіяцкага паходжання, гуляючы па вуліцы ў Каліфорніі, раптам быў збіты ззаду незнаёмым чалавекам. 51-гадовы выкладчык кітайскага паходжання на аўтобусным прыпынку падвергнуўся раптоўнаму нападу. Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, у Нью-Ёрку колькасць пацярпелых ад расісцкай нянавісці асоб азіяцкай знешнасці ў 2020 годзе павялічылася на 86% у параўнанні з паказчыкам 2019 года.

За сотні гадоў расізм у ЗША ўжо стаў невылечнай хваробай.

У пункту гледжання гісторыі, ні расавая дыскрымінацыя, ні ідэалогія перавагі белай расы не спынілі сваё існаванне пасля заканчэння рабаўладальніцкага ладу ў ЗША. З пункту гледжання сучасных рэалій, бяздзейнасць і нават хамства амерыканскіх палітыкаў ідуць толькі на руку расістам. Больш за тое, палітыкі, якія толькі імкнуцца перамагчы на выбарах, зусім не гараць жаданнем вырашаць праблемы з расавай дыскрымінацыяй. Яшчэ горш тое, што амерыканскія палітыкі груба парушаюць правы сваіх грамадзян, а пад падставай абароны правоў чалавека, нахабна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых краін. Вось вам і двайныя стандарты Вашынгтона.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ