Marriott плануе адкрыць больш за 60 новых гатэляў у Кітаі ў 2021 годзе

2021-03-05 13:55:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міжнародная гасцінічная сетка Marriott International у сераду абвясціла пра свой план адкрыцця звыш 60 новых гатэляў у Кітаі ў 2021 годзе.

Упраўленне новымі і ўжо наяўнымі гатэлямі кампаніі будзе сканцэнтравана на ўнутраным рынку Кітая на фоне таго, што міжнародныя транспартныя зносіны пакуль цалкам не адноўлены з-за эпідэміі COVID-19.

Кампанія будзе імкнуцца задаволіць попыт насельніцтва на паездкі на кароткія адлегласці ў выходныя дні і выкарыстоўваць новыя метады для прыцягнення моладзі.

Пасля адкрыцця ў пачатку гэтага года 50-га гатэля ў Шанхаі, гэты ўсходнекітайскі мегаполіс стаў першым горадам у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з 50 гатэлямі сеткі Marriott.

У 2021 годзе Marriott плануе не толькі працягнуць развіццё бізнесу ў кітайскіх гарадах першай лініі, такіх як Шанхай, але і пашырыць сваю прысутнасць у іншых гарадах краіны. Напрыклад, 15 новых гатэляў плануецца пабудаваць у горадзе Сіань / прав. Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай /.

"Кітай з'яўляецца лакаматывам аднаўлення сусветнай эканомікі, нягледзячы на суровыя выпрабаванні, выкліканыя эпідэміяй", - заявіў рэгіянальны віцэ-прэзідэнт Marriott International ва ўсходнім Кітаі У Чжунсянь, выказваючы сваю ўпэўненасць у кітайскім рынку.

Паводле яго слоў, дзякуючы эфектыўным мерам кантролю і прафілактыцы эпідэміі, з другой паловы 2020 года бізнэс Marriott ў Кітаі хутка аднаўляецца. Каля 90 працэнтаў гатэляў сеткі ў Кітаі атрымліваюць прыбытак. У мінулым годзе кампанія адкрыла 36 новых гатэляў у Кітаі.

Згодна з прагнозам Кітайскай акадэміі турызму, ў 2021 годзе ў Кітаі аб'ём унутранага патоку дасягне 4,1 млрд паездак, што будзе на 40 працэнтаў вышэй, чым годам раней.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ