Каментар: Чаго чакае свет ад парламенцкіх рашэнняў КНР
4 сакавіка ў Пекіне адкрылася 4-я сесія УК НПКСК 13-га склікання, якая азначае пачатак т.зв. дзвюх сесій парламента краіны - сесій УСНП і УК НПКСК. Штогадовыя дзве сесіі ў Кітаі гуляюць ролю платформы, з дапамогай якой свет можа лепш даведацца аб сучасным Кітаі. Усім добра вядома, што сёлета спаўняецца 100 гадоў з моманту заснавання КПК, а таксама пачынаецца рэалізацыя плана 14-й пяцігодкі дзяржаўнага развіцця. Менавіта таму рашэнні, прынятыя падчас цяперашніх дзвюх сесій, лічацца асабліва важнымі.
Адным з важных пытанняў парадку дня дзвюх сесій сёлета з'яўляецца абмеркаванне плана «14-й пяцігодкі», а таксама план развіцця да 2035 г. Гэтыя важныя дакументы будуць кіраўніцтвам для далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Кітая ў наступныя 5 і 15 гадоў. Мяркуецца, што ў 2021 г. макра-палітыка дзяржавы будзе паслядоўная, стабільная і працяглая.
Адным з ключавых слоў падчас работы дзвюх сесій стане «адкрытасць». Кітай актыўна паскарае працэс стварэння новай сістэмы развіцця з унутранымі эканамічнымі цыкламі як суб'екта, што адначасова ўзаемадзейнічае на міжнародным і ўнутраным рынку. Кітай робіць свой унутраны рынак больш адкрытым, тым самым дае іншым краінам больш практычных шанцаў для развіцця.
Генеральны дырэктар кампаніі Scania Sales (Кітай) Co., Ltd, Матс Харбарн падчас нядаўняга інтэрв'ю адзначыў, што шэраг эфектыўных мер у эканамічнай рэформе і пашырэнні знешняй адкрытасці, вылучаныя ўладамі КНР, бесперапынна павышаюць моц і прадуктыўнасць дзяржаўнай эканомікі. Таму замежным інвестарам варта ўважліва сачыць за ходам дзвюх сесій і пытаннямі, звязанымі з палітыкай адкрытасці Кітая, каб атрымаць больш магчымасцяў для далейшага доўгатэрміновага развіцця.
Інавацыі - гэта яшчэ адно ключавое слова ў працэсе эканамічнага развіцця Кітая. У плане «14-й пяцігодкі», прадстаўленым 5-м пленумам ЦК КПК 19-га склікання, сцвярджаецца, што інавацыі павінны стаць асновай мадэрнізацыі Кітая.
Акрамя таго, зялёнае развіццё ў Кітаі таксама прыцягвае вялікую ўвагу многіх замежных сродкаў масавай інфармацыі і даследчых інстытутаў. У верасні 2020 Кітай паабяцаў дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і імкнуцца да дасягнення вугляроднай нейтральнасці да 2060 года. На пасяджэнні ЦК КПК па эканамічнай рабоце, якое адбылося ў снежні 2020 года, "дасягненне вугляроднага піка і вугляроднай нейтральнасці" вызначылі ў якасці ключавой задачы ў 2021 годзе. Паглядзім, ці будзе на маючых адбыцца дзвюх сесіях сфармуляваная больш дэталёвая дарожная карта ў галіне дасягненні вугляроднай нейтральнасці.
У 2021 годзе Кітай ўступае ў новы этап усебаковага будаўніцтва сучаснай сацыялістычнай краіны. Які план развіцця на бліжэйшыя 5 і 15 гадоў будзе прыняты на маючых адбыцца дзвюх сесіях? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымаем ужо вельмі хутка.